Максім Недасекаў і Сяргей Кавальчук

Максім Недасекаў і Сяргей Кавальчук

З беларусаў пад санкцыі патрапілі лёгкаатлет Максім Недасекаў, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алег Раманаў. Усе яны заяўлялі пра сваю падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку і яго пазіцыі па вайне Расіі супраць Украіны.

Абмежаванні прадугледжваюць блакаванне актываў, спыненне гандлёвых аперацый і іншыя меры — тэрмінам на 50 гадоў.

Яшчэ адным указам Зяленскі ўхваліў санкцыі супраць кампаній, якія аказваюць паслугі ў галіне інфармацыйных і лічбавых тэхналогій. У спіс патрапілі расійскія «Яндэкс» і «Укантакце», а таксама беларуская кампанія «Інтэрмех», якая займаецца распрацоўкай і ўкараненнем сістэм аўтаматызацыі працэсаў на машынабудаўнічых і прыборабудаўнічых прадпрыемствах.

Усяго ад пачатку вайны Зяленскі ўвёў санкцыі супраць больш як 2500 грамадзян Беларусі — у тым ліку высокапастаўленых чыноўнікаў і сілавікоў, і больш як 1300 беларускіх кампаній, у тым ліку Беларускай чыгункі, «Беларуськалія», «Белнафтамаша», Гомельскага хімічнага завода.

Чытайце таксама:

Ва Украіне кіраўніку беларускай кампаніі пагражае да трох гадоў абмежавання волі за нясплату падаткаў

Беларускага дырыжора Адэскай оперы звольнілі за групавое фота з мужам Нятрэбкі

Зяленскі прапануе больш не захоўваць таямніцы Беларусі і разарваць пагадненне пра гэта

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0