Агульная даўжыня плота, па планах фінскіх інжынераў, складзе дзвесце кіламетраў, а завяршыць работы плануюць да 2026 года. Вышыня агароджы складзе тры метры, а зверху будзе нацягнуты калючы дрот.

Плот забяспечаць начным рэжымам відэаназірання, пражэктарамі і дынамікамі на тых участках, дзе палічаць гэта асабліва важным. Затым фіны ўзвядуць амаль 75 кіламетраў пагранічных агароджаў і КПП.

4 красавіка Фінляндыя афіцыйна стала членам НАТА. Дагэтуль краіна з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны паслядоўна трымалася палітыкі нейтралітэту і хоць у 1995 годзе стала сяброўкай Еўрасаюза, ад уваходжання ў ваенна-палітычныя блокі ўстрымлівалася, хоць і мела вельмі моцную армію. Аднак агрэсіўная палітыка Крамля і напад пуцінскай Расіі на Украіну ў мінулым годзе ўсё радыкальна памянялі.

Чытайце таксама:

Фінляндыя ў НАТА: вось чаму гэта змяняе баланс сілаў і вакол Беларусі

Фінляндыя выглядае казачнай краінай: саўны, Лапландыя. Аднак пад гэтай маскай хаваецца ўзброеная да зубоў дзяржава

«Чаму фінскія дзеці спяць у кардонных скрынках?» Незвычайная ідэя з Фінляндыі

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1