Паводле інфармацыі ведамства, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь заехалі:

  • 329136 грамадзян Літвы;
  • 109943 грамадзяніна і 32989 неграмадзян Латвіі;
  • 32581 грамадзянін Польшчы.

У ДПК адзначаюць, што іншаземцы працягваюць уязджаць у нашу краіну па бязвізе і ў 2023 годзе. Так, з пачатку года ў Беларусь прыбыло 80869 грамадзян Літвы, 21809 грамадзян і 6110 неграмадзян Латвіі, 10859 грамадзян Польшчы.

Бязвізавы рэжым для грамадзян Латвіі і Літвы, а таксама жыхароў Латвіі са статусам неграмадзян, быў уведзены ў красавіку 2022 года. Чакаецца, што «бязвіз» будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 года.

Лічбы, якія называюць лукашэнкаўскія чыноўнікі, уражваюць, але варта разумець, што ўсё залежыць ад методыкі падліку. У гэтых лічбах не колькасць унікальных наведвальнікаў, а колькасць перасячэнняў мяжы. Добрая частка гэтых візітаў будзе прыпадаць на долю некалькіх тысяч жыхароў памежжа, якія ездзяць у Беларусь штодзень — туды з пустым бакам, а назад з поўным і з цыгарэтамі, якія пасля ідуць у ценявы абарот.

Чытайце таксама:

«Каля 450 тысяч замежнікаў наведала Беларусь па бязвізе». Праўда? Выглядае, што ў разы менш

«Турысты кажуць, што ў нас, як у Еўропе, таму і цэны на арэнду — еўрапейскія». Як Гродна перажывае турыстычны бум

Лукашэнка прадоўжыў на год бязвізавы рэжым для суседзяў з Еўрасаюза

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7