Служылі протаіерэй Георгій Рой і іерэй Аляксандр Кухта, яны перайшлі з-пад юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярха.

Памяшканне для службы ім дала лютэранская царква. 

На службу сабралася каля 150 чалавек, пераважна моладзь і людзі сярэдніх гадоў. Спяваў хор. Маліліся ў тым ліку за патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея, які прыняў першых беларускіх святароў пад свой амафор. Маліліся таксама за найскарэйшае сканчэнне вайны і рэпрэсій.

Пасля службы былі асвячаныя паскі — іх заўважная сціпласць, а большую частку сабраных складалі нядаўнія ўцекачы, кантраставала з пышнымі інтэр'ерамі лютэранскай бажніцы.

Святары кожнаму з прысутных падарылі па велікодным яйку.

На ўсяночнай прысутнічала часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене.

У нядзелю а 14-й ад Вострай Брамы мае пачацца экскурсія па праваслаўных мясцінах Вільні. 

Чытайце таксама:

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды 

Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1