«Днямі ў гэтай гісторыі была пастаўлена кропка — нас памілавалі (прашэнне было пададзена яшчэ ў канцы снежня)», — таксама паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў.

Сутнасць прэтэнзіі па крымінальнай справе супраць ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» заключалася ў тым, што кампанія, зʼяўляючыся рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій (ПВТ), нібыта атрымала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў.

Нагадаем, раніцай 18 мая 2021 года сілавікі ўварваліся з ператрусам у галоўны офіс Tut.by ў Мінску і ў рэгіянальныя офісы ў Брэсце, Гомелі, Віцебску, Магілёве і Гродне, а таксама па месцы жыхарства некаторых супрацоўнікаў ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ».

Агулам было затрымана 15 чалавек. Сярод іх — генеральны дырэктар Людміла Чэкіна, галоўны бухгалтар Анжэла Асад, галоўны інжынер Ала Лапатка, намеснік генеральнага дырэктара Tut.by па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека, намеснік генеральнага дырэктара Tut.by па агульных пытаннях Ірына Рыбалка, намеснік галоўнага бухгалтара Марыя Новік, юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, экс-юрысконсульт Ірына Касцючэнка, менеджар праекта Tam.by Дарʼя Данілава, менеджар Publisher Box Андрэй Аўдзееў, удава заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская. А таксама супрацоўнікі рэдакцыі: Марына Золатава, Вольга Лойка і Алена Талкачова.

Цягам года частку затрыманых па справе, якія знаходзіліся ў СІЗА, выпускалі — ім змянялі меру стрымання.

Да пачатку судовага працэсу 9 студзеня 2023 года за кратамі заставаліся Марына Золатава і Людміла Чэкіна.

17 сакавіка 2023 года суддзя Валянціна Зянкевіч прызнала Марыну Золатаву вінаватай па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і арт. 130 КК (распальванне варожасці або варажнечы).

Людмілу Чэкіну абвінавацілі па трох артыкулах: арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі), арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў), арт. 130 КК (распальванне варожасці або варажнечы).

Абедзвюх суддзя прыгаварыла да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Алену Талкачову, Вольгу Лойка і Кацярыну Ткачэнка абʼявілі ў вышук пасля таго, як яны не зʼявіліся ў суд.

Чытайце таксама:

Варанецкі, Прэйгерман, Швец. Хто тыя людзі, якія паручыліся за журналістак Tut.by

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
13
Абуральна
7