Сімет-малодшы з аднаго берага на іншы прайшоў амаль 300 метраў па дроце дыяметрам 22 міліметры, нацягнутым на вышыні 40 метраў.

Яму на гэта спатрэбілася каля 20 хвілін. Акрабат быў без страхоўкі.

Сімет-малодшы выступаў па ўсім свеце, у прыватнасці, у вядомым Cirque du Soleil, зʼяўляецца кавалерам рыцарскага крыжа вугорскага ордэна «За заслугі».

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
10
Сумна
2
Абуральна
1