«Важна падкрэсліць, што гандлёвая палітыка — гэта выключная кампетэнцыя ЕС, і таму аднабаковыя дзеянні непрымальныя», — гаворыцца ў заяве.

«У такія складаныя часы вельмі важна каардынаваць і ўзгадняць усе пастановы ўнутры ЕС», — заявіла Еўракамісія. Якія дзеянні яна распачне, пакуль не паведамляецца. 

У суботу Польшча і Венгрыя абвясцілі аб часовай забароне на імпарт украінскага збожжа.

Забарона на імпарт украінскага збожжа ў Польшчу датычыць і яго транзіту ў трэція краіны, напісаў у твітары міністр развіцця і тэхналогій Польшчы Вальдэмар Буда.

Паводле яго, узгадніць сістэму, якая дазваляе ўкраінскаму зерню перасякаць польскую тэрыторыю, не трапляючы на мясцовы рынак, трэба будзе на перамовах.

Украінскае дзяржаўнае агенцтва «Укрінфарм» паведамляла, што двухбаковыя перамовы прызначаны на панядзелак. 

Да пачатку поўнамаштабнай вайны большая частка ўкраінскага збожжа экспартавалася праз чарнаморскія парты. Пасля яе пачатку экспартаваць збожжа па моры ў ранейшых абʼёмах стала немагчыма, нават нягледзячы на «збожжавую здзелку».

Імкнучыся дапамагчы Украіне, Еўрасаюз адмяніў імпартныя пошліны для ўкраінскага збожжа і пастараўся палегчыць умовы для яго вывазу наземным транспартам. Гэта выклікала незадаволенасць фермераў у такіх краінах, як Польшча, Венгрыя і Румынія, дзе фермеры скардзяцца на падзенне цэн на сваю прадукцыю.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4