Пасяджэнне кіраўнікоў МЗС G7 у Японіі. Фота: МЗС Японіі

 Пасяджэнне кіраўнікоў МЗС G7 у Японіі. Фота: МЗС Японіі

Як паведамляе reform.by cа спасылкай на паведамленне японскага МЗС, міністр замежных спраў Есімаса Хаясі заявіў, «што меры супраць ухілення і абыходу санкцый, а таксама пастаўкі зброі трэцімі бакамі ў Расію зʼяўляюцца важнымі пытаннямі, і асудзіў рашэнне прэзідэнта Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі, што яшчэ больш узмоцніць напружанасць сітуацыі».

Міністры краін G7 таксама пацвердзілі, што яны па-ранейшаму маюць намер узмацняць, каардынаваць і дабівацца поўнага выканання санкцый супраць Расіі. Таксама яны рашучыя ў падтрымцы Украіны.

Кіраўнікі МЗС G7 запатрабавалі ад Расіі неадкладна і безумоўна вывесці ўсю іх сілу і тэхніку з Украіны.

Яны таксама асудзілі заявы Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі і адзначылі непрымальнасць безадказнай ядзернай рыторыкі РФ.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0