Паводле дыпламата, аднавіла работу беларуска-венгерская міжурадавая камісія, і «гэта вельмі рэзанансная падзея».

Новая тэма — гэта ўзаемадзеянне ў энергетычнай атамнай сферы паміж Венгрыяй і Беларуссю. «Нашы венгерскія партнёры вельмі годна і высока цэняць вопыт, які Беларусь мае сёння з нашай атамнай станцыяй», — кажа Улаховіч.

Паводле яго, Венгрыя, якая павінна падтрымліваць санкцыйны рэжым краін ЕС, «умудраецца знаходзіць пункты судакранання і супрацоўнічаць з Беларуссю».

«Для нас самае адчувальнае — гэта страты ў нашым экспартным партфелі. Яны тычацца санкцыйнай прадукцыі: гэта мінеральныя ўгнаенні, якія сюды пастаўляліся, дрэваапрацоўка. Дарэчы, па дрэваапрацоўцы нашы венгерскія партнёры зʼяўляюцца своеасаблівымі лабістамі для таго, каб хаця б прабіць квоты па пелетах, якія вельмі запатрабаваныя на еўрапейскім рынку», — кажа Уладзімір Улаховіч.

Ён сцвярджае, што «нягледзячы ні на што, у Еўропе па-ранейшаму шмат сяброў. І да нашай краіны ставяцца з вялікай сімпатыяй і павагай».

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1