Офіс БНБ-Банка

«На жаль, на гэты момант няма інфармацыі адносна таго, калі будзе адноўлены выпуск асабістых і заробкавых картак Visa Classic», — паведамілі ў кантакт-цэнтры банка. 

Акрамя таго, банк прыпыніў выпуск валютных картак «1-2-3».

«Змены былі ва ўмовах гэтага прадукту, такое рашэнне было прынята банкам», — паведамілі ў кантакт-цэнтры банка і ўдакладнілі, што гэтае рашэнне не звязанае з недахопам загатовак для картак.

Таксама БНБ-Банк знізіў да 10000 даляраў мінімальную суму некаторых пераводаў у далярах. Гаворка пра адпраўленні на рахункі атрымальнікаў, адкрытыя ў банках-нерэзідэнтах. Спіс такіх банкаў можна даведацца ў кантакт-цэнтры або ў адным з офісаў. «Магчымасць адпраўкі пераводу менш за 10000 даляраў разглядаецца індывідуальна», — паведамляе БНБ-Банк.

Акрамя таго, банк павялічыў камісію за перавод у беларускіх рублях на рахункі ў іншых банках за куплю або будаўніцтва нерухомасці з 0,1% (максімум — 80 рублёў) да 0,2% (максімум — 100 рублёў). Таксама ён увёў камісію за выдачу выпіскі па бягучым рахунку, у тым ліку з выпушчанай да яго карткай (акрамя Visa Infinite, Gold Travel, Ultima Visa Infinite) за перыяд больш чым 3 месяцы. Яна складзе 10 рублёў. З'явілася і камісія за выдачу тэрміновых даведак стандартнай і пашыранай формы на дзяржаўнай і англійскай мове. Павялічылася і камісія за апрацоўку адвольнага плацяжу ў imbanking. Цяпер яна складзе 3 рублі.

Таксама вырас кошт выпуску асноўнай асабістай карткі Visa Gold для рэзідэнтаў. Цяпер яна складзе 59,9 рубля.

Для кліентаў — юрыдычных асоб з 17 красавіка зніжаная мінімальная сума пераводу ў доларах на рахункі атрымальнікаў, якія адкрытыя ў банках-нерэзідэнтах. Цяпер мінімальная сума пераводу складзе 5000 даляраў. Магчымасць адпраўкі пераводу менш гэтай сумы будзе разглядацца індывідуальна.

Чытайце таксама:

Некалькі беларускіх банкаў мяняюць валюты разлікаў па картах Mastercard на кітайскі юань

У Беларусі сталі выяўляць больш фальшывых даляраў, але менш еўра. Падрабляюць нават манеты

Ідэнтыфікацыю імгненных плацяжоў па нумары тэлефона адклалі

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1