Па інфармацыі выдання, больш за ўсё колькасць расійскіх зняволеных знізілася ў Самарскай вобласці: на пачатку 2022 года ў калоніях у гэтым рэгіёне ўтрымлівалася 10,2 тысячы чалавек, а на пачатку 2023-га — 7,5 тысячы. Таксама лідарамі па колькасці «зніклых» зняволеных сталі Чалябінская і Кіраўская вобласці (1574 чалавек і 1153 чалавек адпаведна) і Татарстан (1040 чалавек).

«Медыязона» мяркуе, што такая дынаміка звязаная з актыўнай вярбоўкай зняволеных для ўдзелу ў вайне з Украінай.

Гістарычным трэндам гэта растлумачыць складана, паколькі, да прыкладу, за 2021 год колькасць зняволеных у рэкорднай Самарскай вобласці, наадварот, павялічылася больш чым на 300 чалавек. 

Аднак гэтая версія не заўсёды пацвярджаецца статыстычнымі данымі. Да прыкладу, у Краснадарскім краі і Яраслаўскай вобласці, дзе вялася актыўная вярбоўка, колькасць зняволеных, паводле афіцыйных звестак, за год амаль не змянілася.

У той жа час суразмоўца «Медыязоны» ў Тульскай вобласці паведаміў, што на вайну завербавалася каля тысячы чалавек — і гэтыя даныя былі пацверджаныя статыстыкай: да пачатку 2022 года ў калоніях Тульскай вобласці змяшчалася 6,4 тысячы чалавек, а да пачатку 2023-га — 5,5 тысячы (на 875 менш).

Чытайце таксама:

Прыгожын заклікаў або абвясціць пра заканчэнне «СВА», або распачаць барацьбу з унутранымі ворагамі

У Расіі знайшлі ўжо сем могілак, на якіх масава хаваюць загінулых вагнераўцаў

Журналісты пацвердзілі асобы 18 тысяч загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1