Этыкетка на тавары, які прадаецца ў ЦУМе

Этыкетка на тавары, які прадаецца ў ЦУМе

Гэты тавар быў выраблены не ў сакавіку 2023 года, як сведчыць свежая налепка на ім, а значна раней. Праз новую налепку нават праглядаецца рэальная дата вытворчасці — сакавік 2021 года.

Старая дата пад новай таварнай этыкеткай

Старая дата пад новай таварнай этыкеткай

Старая таварная этыкетка, на якую наклееная новая налепка, утрымлівала інфармацыю на дзвюх мовах (рускай і ўкраінскай), свежая — толькі на рускай. Таксама на той этыкетцы іншы штрых-код. А тэкстам пазначана, што Запарожская вобласць — гэта, маўляў, Расія.

Таксама на старой этыкетцы прысутнічаў украінскі сайт вытворцы — кампаніі «Сілумін» — silumin.com.ua.

Цяперашнім вытворцам пазначаная ўсё тая ж кампанія ТАА «Сілумін», якая знаходзіцца па адрасе: Запарожская вобласць, пгт Прыазоўскае, вул. Усходняя, 10. На цяперашні момант гэты гарадскі пасёлак акупаваны Расіяй.

Імпарцёрам у Беларусь на этыкетцы пазначанае ТАА «Карыа». У блоку «асартымент прапанаванай прадукцыі» на сайце ТАА ёсць і посуд з адліванага алюмінію ад ужо згаданай украінскай кампаніі «Сілумін».

Сайт ТАА

Сайт ТАА «Карыа»

Падобна на тое, што сайт даўно не абнаўляўся, і можна меркаваць, што супрацоўнічала «Карыа» з украінскай кампаніяй даволі даўно. Не выключана, што ў іх на складзе заставалася прадукцыя, пастаўленая яшчэ да пачатку вайны.

Цяпер жа, па ўсёй бачнасці, беларускі імпарцёр проста на налепку са звесткамі на ўкраінскай мове на той жа тавар лепіць звесткі ўжо на рускай — з іншым шрыхкодам і пазначэннем акупаванай часткі вобласці.

Чытайце таксама:

Экс-упаўнаважаны па правах дзяцей ва Украіне: Неабходна расследаваць удзел Беларусі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

СМІ: Гомельскае прадпрыемства можа рабіць для Расіі «зубы дракона»

Расія заваблівае мігрантаў з Цэнтральнай Азіі на працу на акупаваных тэрыторыях

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
56