Скрыншот арыгінальнага канала і фэйкавага. Фота з канала Яўгена Міхасюка

Скрыншот арыгінальнага канала і фэйкавага. Фота з канала Яўгена Міхасюка

Пра стварэнне фэйкавага канала добраахвотнік Яўген Міхасюк паведаміў сёння на сваім афіцыйным канале. На канале-падробцы публікуюцца сумнеўныя допісы ад імя хлопца.

Фэйкавы Міхасюк сумуе ад таго, што людзей «б'юць за карты паляка», і называе Балаганава прапагандыстам. У сапраўдным канале нічога падобнага няма

Фэйкавы Міхасюк сумуе ад таго, што людзей «б'юць за карты паляка», і называе Балаганава прапагандыстам. У сапраўдным канале нічога падобнага няма

Адметна, што рэквізіты на зборы па дапамозе беларускім добраахвотнікам пададзеныя сапраўдныя — аўтар фэйка іх не мяняў.

Сам Яўген кажа, што не мае здагадак пра тое, хто стварыў фэйкавы канал. «Магчыма, з часам туды пачнуць скідаць дэзынфармацыю ад майго імя. Не ведаю, каму трэба ствараць такія фэйкі, але відавочна, што гэта зроблена з нядобрым намерам. У мяне ёсць толькі адзін афіцыйны канал».

Чытайце таксама:

Што вядома пра новую беларускую вайсковую часць ва Украіне

«Палонныя прасіліся, каб іх не білі, не стралялі». Каліновец расказаў дэталі аперацыі па захопе плацдарма пад Херсонам

«Украінцы жартуюць: не хвалюйцеся, зараз вызвалім сябе, пойдзем ратаваць вас». Пагутарылі з беларусам, які запісаўся ў тэрытарыяльную абарону Украіны

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3