Газета адзначае, што раней стратэгія НАТА заключалася ў тым, каб стрымліваць патэнцыйнага праціўніка, пагражаючы адплатай: альянс дапускаў, што тэрыторыі дзяржаў-членаў могуць быць акупаваныя датуль, пакуль саюзныя войскі не прыйдуць на дапамогу. Цяпер жа НАТА пераходзіць да стратэгіі «стрымлівання забаронай».

На практыцы гэта будзе азначаць, сярод іншага, павелічэнне колькасці войскаў на ўсходняй мяжы альянсу. Як сцвярджае газета, альянс таксама мае намер зрабіць сваю вайсковую прысутнасць больш дэманстратыўнай. Са слоў былога памочніка генеральнага сакратара НАТА Каміля Гранда, у альянсе больш не абмяркоўваюць тое, як не ўстрывожыць Маскву празмернай канцэнтрацыяй войскаў на расійскай мяжы — цяпер абмяркоўваюць, колькі войскаў там неабходна размясціць, каб адбіць магчымае нападзенне.

Паводле звестак NYT, у рамках новай стратэгіі больш сіл НАТА пяройдзе пад прамы кантроль амерыканскага генерала Крыстафера Каволі, які камандуе войскамі ЗША ў Еўропе. Прадстаўнік альянсу на ўмовах ананімнасці паведаміў, што менавіта Каволі была даручаная задача па аб'яднанні ваенных планаў ЗША і саюзнікаў.

Са слоў крыніцы, цяпер краіны-ўдзельніцы альянсу, упершыню пасля Халоднай вайны, будуць дакладна ведаць, што менавіта будзе рабіць НАТА ў выпадку вайны, а што яны павінны зрабіць самі.

Першымі з патрабаваннем перагледзець канцэпцыю абароны НАТА выступілі краіны Балтыі, паколькі ранейшая канцэпцыя дапускала акупацыю тэрыторый менавіта гэтых краін з наступным вызваленнем праз 180 дзён. Натуральна, такая перспектыва нікога не радуе.

Чытайце таксама:

Фінляндыя пачала падрыхтоўку да будаўніцтва плота на мяжы з Расіяй

НАТА, што з тварам? Байцы беларускай тэрытарыяльнай абароны вяртаюцца дахаты ВІДЭА

Яшчэ адна краіна задумалася пра адмову ад нейтралітэту з-за вайны ва Украіне

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5