У Баранавічах ставяць незвычайныя канструкцыі з камянёў
Адну з канструкцый, запоўненую камянямі, паставілі на праспекце Савецкім, паведамляе Intex-press.by.
Габіён можна ўбачыць ля пешаходнай дарожкі каля ліцэя №1. І габіён на праспекце Савецкім, мяркуючы па ўсім, будзе не адзін.
Падчас суботніка, 22 красавіка, пры добраўпарадкаванні гарадскіх тэрыторый уздоўж праспекта запланавана яшчэ ўстаноўка габіёнаў і лавак.
Чытайце таксама:
Кітайскі абутак з беларускімі надпісамі і цытатамі нашых класікаў прадаецца ў краме Баранавічаў. ФОТАФАКТ
Фота Index-press.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ