Прэс-служба Прыгожына апублікавала адказ Прыгожына з пазнакай «тэрміновы зварот Яўгена Прыгожына да прэзідэнта Швейцарыі Алены Берса ў сувязі з санкцыямі Швейцарыі ў дачыненні да ПВК «Вагнер».

У лісце, напісаным у характэрнай блазенскай манеры Яўген Прыгожын паведаміў, што ў сувязі са швейцарскімі санкцыямі ПВК «Вагнер» можа адчуць «сурʼёзныя цяжкасці».

«Частка нашых сухіх пайкоў укамплектаваная сырам «Эменталь» Навагрудскага камбіната. Прашу вас у самыя кароткія тэрміны адказаць, ці можам мы далей ужываць гэты сыр, нягледзячы на санкцыі? І ці не будзе падвергнутая другасным санкцыям Рэспубліка Беларусь як месца пражывання кароў — крыніцы сыравіны Навагрудскага камбіната? Пераканаўча прашу вас адказаць як мага хутчэй, бо байцы ПВК «Вагнер» у акопах масава задаюць пытанне, ці могуць яны ўжываць у ежу гэты «Эменталь», каб не падставіць брацкую дзяржаву, Рэспубліку Беларусь».

Прыгожын дадае, што ў выпадку адмовы вагнераўцы могуць перайсці на Кракаўскую каўбасу.

Ці Навагрудскі камбінат прадае сыры ПВК «Вагнер»?

Журналіст «Нашай Нівы» пад выглядам прадстаўніка іншай расійскай ПВК пазваніў на завод «Навагрудскія дары» і пацікавіўся, ці можна купіць прадукцыю. Адказ быў — наўпрост не працуем, званіце дыстрыбʼютарам у Расіі.

Чытайце таксама:

Прыгожын заклікаў або абвясціць пра заканчэнне «СВА», або распачаць барацьбу з унутранымі ворагамі

Расійскія ўлады шукаюць замену ПВК «Вагнер» — брытанская разведка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?