У Аршанскім судзе чарговы адміністрацыйны працэс адбыўся 7 красавіка. Аршанец, паводле версіі абвінавачання, быў у іншым горадзе і ў інстаграме апублікаваў матэрыял сайта Zerkalo. У выніку мужчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкай» інфармацыі і асудзілі на 25 базавых велічынь.

Тое ж самае абвінавачванне выставілі жыхарцы Талачына, якая яшчэ ў 2020 годзе перапосціла з «экстрэмісцкага» чата інфармацыю ў тэлеграм. Талачынскі суд пакараў жанчыну 7 суткамі арышту.

Чытайце таксама:

У Віцебску жанчыну затрымалі проста на працы

Сваякі Дзяніса Івашына атрымліваюць пагрозы за інфармацыю пра палітзняволенага

У навукоўца Ігара Бортніка за кратамі значна пагоршыўся стан здароўя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4