Электравозы. Фота ілюстрацыйнае

Электравозы. Фота ілюстрацыйнае

Хадайніцтва аб працягненні тэрміну ўтрымання абвінавачаных пад вартай разгледзіць суддзя Варвара Аганава 24 красавіка ў 15:30.

Па інфармацыі «Медыязоны», двух грамадзян Беларусі 2003-га і 2004 гадоў нараджэння затрымалі 27 снежня 2022 года на станцыі Масква-Курская. Паводле версіі следства, 22 снежня яны за ўзнагароджанне падпалілі электравоз у лакаматыўным дэпо на станцыі Арэхава-Зуева.

Першапачаткова на затрыманых склалі пратаколы аб дробным хуліганстве (частка 1 артыкула 20.1 КаАП РФ). Па версіі паліцыі, яны мацюкаліся ў грамадскіх месцах. Абодвум маладым людзям 27 снежня Басманны раённы суд прызначыў штрафы.

Пазней маладых людзей арыштавалі па артыкуле аб наўмысным пашкоджанні маёмасці (частка 2 артыкула 167 КК РФ). Затым абвінавачванне перакваліфікавалі на артыкул аб дыверсіі.

Чытайце таксама:

У Віцебску жанчыну затрымалі проста на працы

У навукоўца Ігара Бортніка за кратамі значна пагоршыўся стан здароўя

Змякчылі прысуд адміністратару суполкі «За адзіную дзяржаўную мову ў Беларусі»

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4