Фота: Wikimedia Commons

Фота: Wikimedia Commons

У Мінску актывізаваліся кляшчы: ужо больш за 20 пацярпелых ад укусу гэтых насякомых звярнуліся да медыкаў.

Кляшчы прачынаюцца з першым цяплом, як толькі тэмпература стала вышэйшай за 5 градусаў. Асабліва асцярожнымі варта быць на прыродзе — у парках, скверах, на прысядзібных участках.

Спецыялісты нагадалі: кляшчы з'яўляюцца пераносчыкамі небяспечных захворванняў — хваробы Лайма і энцэфаліту.

«Аналіз захворвання паказвае, што ў 90% выпадкаў захворванне развіваецца тады, калі было праігнараванае прафілактычнае лячэнне антыбіётыкамі. Пачынаць прыём варта на працягу 72 гадзін пасля ўкусу кляшча. Чым раней, тым лепш», — нагадала эпідэміёлаг Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Млынарчык.

З пачаткам дачнага сезону колькасць пацярпелых можа павялічыцца. Спецыялісты апрацоўваюць паркі, зоны адпачынку, дзіцячыя лагеры і нават пляжы.

Якія хваробы перадаюцца праз укус кляшча?

Самым распаўсюджаным наступствам укусу можа стаць заражэнне клешчавым энцэфалітам і барэліёзам (яго яшчэ называюць хваробай Лайма), нагадвае выданне Tochka.by.

Сімптомы клешчавога энцэфаліту — моцны галаўны боль, спазмы, млоснасць, ваніты, болі ў руках і нагах. Ліхаманка можа доўжыцца 4-5 дзён, потым стан паляпшаецца, але за гэты час, на працягу некалькіх тыдняў, пашкоджваюцца мазгавыя абалонкі.

Сімптомы становяцца больш цяжкімі, а наступствы перанесенага клешчавога энцэфаліту могуць прывесці да інваліднасці: паколькі пашкоджаная нервовая сістэма, гэта пагражае эпілепсіяй, парушэннем кровазвароту, памяці, мыслення, успрымання. З-за паражэння мозгу цярпіць і дыхальная сістэма, што можа прывесці да смяротнага выніку.

Хвароба Лайма выяўляецца сыпам на скуры, галаўным болем, высокай тэмпературай, ванітамі, а таксама пашкоджаннем нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, апорна-рухальнага апарата.

Калі лячэнне будзе пачатае своечасова, то наступстваў перанесенай інфекцыі можа практычна не назірацца. Але нярэдка пры сур'ёзных неўралагічных і сустаўных праблемах поўнага выздараўлення можа і не здарыцца, магчымая інваліднасць.

Чытайце таксама:

У Беларусі актывізаваліся кляшчы

Сем папулярных міфаў пра кляшчоў

Як зразумець, што вы падхапілі ад кляшчоў барэліоз

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2