Раман Пратасевіч у судзе. Скрыншот відэа

Раман Пратасевіч у судзе. Скрыншот відэа

Абвінавачаны па справе Nexta Раман Пратасевіч у апошнім слове ў судзе заявіў пра сваё раскаянне, піша «Спутнік».

«Мной проста скарысталіся спачатку ў Вільні, а потым у Варшаве, а потым проста выкінулі, здаўшы беларускім уладам», — заявіў Раман Пратасевіч у апошнім слове ў судзе.

Як піша прапагандыстка Людміла Гладкая, Пратасевіч сказаў, што было вялікай памылкай дамагацца перамен праз раскол грамадства і што ён гатовы пакрыць шкоду.

«Я адкрыта прызнаю палітычную паразу. (…) Адказнасць ляжыць на мне. Прызнаю, у адрозненне ад тых, хто ў тым ліку цяпер за мяжой і прыкрываецца шырмай», — цытуе Пратасевіча прапаганда.

Ён папрасіў суд не прызначаць яму пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.

Апошняе слова ў судзе доўжылася да 10 хвілін, суд пайшоў у дарадчы пакой для пастановы прысуду, які будзе абвешчаны 3 мая.

Пракурор запрасіў Пратасевічу 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Сцяпану Пуцілу — 20 гадоў, Яну Рудзіку — 19 гадоў. Рудзіка і Пуцілу судзяць завочна.

Чытайце таксама:

Прапагандысты спыталі ў Пратасевіча, ці вярнуўся б ён у Беларусь, «калі б цяпер быў беглым за мяжой»

«Ахова здароўя ў Беларусі бясплатная». Пратасевіч аспрэчвае ў судзе памер шкоды і тое, што быў кіраўніком экстрэмісцкіх арганізацый

Пратасевіч пракаментаваў магчымую экстрадыцыю ў Расію Сафіі Сапегі

Клас
1
Панылы сорам
47
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
6