«Лета 2024! Так, вам не здалося. «Антитіла» абвяшчаюць канцэрт у Крыме. Ва ўкраінскім Крыме. Мы адкрываем перадпродаж на першае вялікае стадыённае шоу ў Ялце», — адзначылі музыкі.

Канцэрт у Ялце запланаваны на 23 жніўня 2024 года. Месца правядзення — стадыён «Авангард». Квіткі можна набыць тут.

«Антитіла» ўпэўненыя, што летам 2024 года мы ўсе зможам сабрацца ў вызваленай ад расіійскіх акупантаў украінскай Ялце і ўпрыгожыць жоўта-блакітнай, сучаснай украінскай музыкай усё паўднёвае ўзбярэжжа Крыма», — напісала прэс-служба гурта.

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1