Аляксей Рэзнікаў. Фота: РБК-Украіна

Аляксей Рэзнікаў. Фота: РБК-Украіна

«Падрыхтоўка завяршаецца, акрамя зброі і тэхнікі яшчэ павінна быць яе авалоданне нашымі вайскоўцамі. Мы вельмі сучасныя сістэмы атрымалі, асабліва ў частцы браняванага кулака. Я вам нагадаю, што акрамя танкавай кааліцыі, у якую ўваходзяць у першую чаргу Leopard 2 і Challenger, крыху пазней прыедуць Leopard 1», — цытуе словы Рэзнікава РБК-Украіна.

Ён нагадаў, што Украіна чакае танкі Abrams, але яны ў гэтым контрнаступе, на думку міністра, паўдзельнічаць не паспеюць.

«Акрамя таго, у нас вялікая колькасць браніраваных машын рознага тыпу: і Bradley, і Marder, і Stryker, і C90, там завяршаюцца яшчэ курсы падрыхтоўчыя», — пералічыў Рэзнікаў.

Паводле яго слоў, сама тэхніка падрыхтаваная і часткова дастаўленая, а ёсць тэхніка, на якой завяршаюцца навучальныя праграмы і ўжо экіпажы разам з імі прыбудуць тады, калі будзе вызначана галоўнакамандуючым.

«Калі ў глабальным сэнсе, у высокім працэнтным рэжыме мы гатовыя, далей пытанне за Генеральным штабам, за камандаваннем. Як толькі будзе Божая воля, надвор'е і рашэнне камандзіраў — мы гэта зробім», — заявіў Рэзнікаў.

Нядаўна ў NATO паведамілі, што партнёры далі Украіне 98% абяцанай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Украіны лічыць, што чаканні ад контрнаступу «крыху перагрэтыя»

Украінскія сілы высадзіліся на левым беразе Дняпра на Херсоншчыне 

«Контрнаступленне на ўсходзе ўжо ідзе» — намесніца міністра абароны Украіны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?