павел латушко

Павел Латушка. Фота: НАУ

Прапанову аб тым, каб разам з Пуціным у рэзалюцыі згадваўся і Лукашэнка, зрабіў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка. 

У рэзалюцыі ПАРЕ адзначаецца, што згодна з нормамі міжнароднага права, прымусовая дэпартацыя — гэта прыкмета генацыду, таму ўсе выпадкі павінны расследавацца, а ўсе датычныя панесці адказнасць.

«Факты прымусовага знаходжання ў Беларусі або перамяшчэння праз тэрыторыю нашай краіны дзяцей-сірот, безумоўна, непасрэдна адносяцца да ваеннага злачынства, звязанага з забаронай на перамяшчэнне з акупаваных тэрыторый грамадзянскага насельніцтва. 

Факты перамяшчэнняў дзяцей шырока публікуюцца ў СМІ. У публічных заявах Аляксей Талай гаворыць аб прыняцці ў Беларусі сірот з акупаваных тэрыторый», — расказвае Павел Латушка. 

Каманда НАУ падрыхтавала папярэднюю справаздачу па фактах дэпартацыі ў Беларусь украінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны, прааналізавала і сабрала матэрыялы, якія паказваюць усю схему дзеянняў уладаў Беларусі па перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей. На чале гэтай схемы стаіць Лукашэнка.

«Таму гаворка ідзе аб парушэнні 4-й Жэнеўскай канвенцыі 1949 года ў адносінах да асабліва абароненай катэгорыі асоб падчас узброеных канфліктаў, а таксама Рымскага Статута, які кваліфікуе гэтыя дзеянні ў якасці ваенных злачынстваў, — кажа Павел Латушка. —

Мы сабралі пэўную доказную базу аб размяшчэнні дзяцей на тэрыторыі Беларусі, аб маршрутах перамяшчэння, аб адносінах да дзяцей, аб ідэалагічнай апрацоўцы, якая праводзіцца з дзецьмі. Мы, на жаль, пакуль не можам раскрываць усе доказы ў сувязі з тым, што ў гэты момант расследаванне вядуць украінскія і міжнародныя кампетэнтныя органы.

Мы перадавалі і перадаём матэрыялы як Аляксею Ганчарэнку, так і іншым дэпутатам.

У першую чаргу, трэба разумець: палітычная рэзалюцыя — толькі першы крок.

Рашэнне аб выдачы ордараў прымае не ПАРЕ, бо ў яе няма гэтага мандата. Пытанне знаходзіцца ў выключнай кампетэнцыі пракурора міжнароднага суда ў Гаазе.

Многае таксама залежыць ад матэрыялаў, якія акумулюе ў сябе Генеральная пракуратура Украіны».

Чытайце таксама: 

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прызнала Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Ці будзе Офіс Ціханоўскай ладзіць свае «завочныя суды» над прадстаўнікамі рэжыму?

Трыбунал для Пуціна і Лукашэнкі — што значыць рэзалюцыя Еўрапарламента і як такі суд будзе выглядаць

Бенджамін Ферэнц, апошні пракурор Нюрнберга, памёр ва ўзросце 103 гадоў

Клас
32
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2