Гаворка ідзе пра тавары карэйскага вытворцы Beauugreen. «Маска-патч для пругкасці ягадзіц» прадавалася на зніжцы па 7,79 рубля (без зніжкі 12,99 рубля), варыянт для пругкасці бюста — за тыя ж 7,79 рубля на зніжцы. Была таксама маска ў выглядзе мужчынскай барады — яе трэба падвешваць за вушы для надання пругкасці падбародку.

Наогул, маскі для грудзей і ягадзіц прадаюцца ўжо даўно, хіба што раней іх трэба было заказваць у інтэрнэце або шукаць у спецыялізаваных крамах карэйскай касметыкі. Мабыць, гэта першы раз, калі незвычайныя патчы можна купіць у сетцы афлайн-крам, якія працуюць, напэўна, у кожным горадзе Беларусі.

У абодвух варыянтах вытворца абяцае эфект пуш-ап.

Маска-патч для бюста, па ідэі, надае яму пругкасць, умацоўвае і падцягвае, актыўна ўвільгатняе і сілкуе, робіць скуру грудзей эластычнай.

А іншая маска павінна надаваць пругкасць ягадзіцам і падцягваць іх.

Ляпіць гэтыя маскі трэба на 15-20 хвілін.

Па словах дэрматолага, да якога звярнуўся па каментарый «Анлайнер», такія патчы часам можна выкарыстоўваць — яны падсілкуюць і ўвільгатняць скуру. Але ўсё ж не варта разлічваць на падцягнутыя грудзі і ягадзіцы, як абяцае рэклама.

За пругкасць і падцягнутасць адказваюць калаген і эласцін. На гэта ўплываюць узрост, лад жыцця чалавека, фізічная актыўнасць, пітны рэжым, вага, харчаванне — у прыватнасці, злоўжыванне высокакаларыйнымі прадуктамі і фастфудам. Важны гарманальны фон.

Гэтыя патчы можна выкарыстоўваць для твару, але, па словах касметолага, толькі калі скарыстаць іх за раз цалкам. Бо захоўваць іх ва ўжо адкрытай упакоўцы не рэкамендуецца — там будзе размнажацца патагенная мікрафлора.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0