Фота: Joakim Honkasalo / Unsplash

Фота: Joakim Honkasalo / Unsplash

Пра гэта паведамляе намеснік кіраўніка палітычнага дэпартамента МЗС Фінляндыі Мікаэль Антэл, піша фінская газета Helsingin Sanomat.

Гэтае пагадненне не будзе тычыцца ядзернай зброі. Іншыя дэталі пакуль не вядомыя.

Па словах Антэла, пагадненне дазваляе амерыканскім войскам уваходзіць у краіну, заставацца на яе тэрыторыі, размяшчаць і захоўваць матэрыялы, а таксама здзяйсняць інвестыцыі ў інфраструктуру за кошт сродкаў, прадастаўленых Кангрэсам ЗША Пентагону.

Такія ж пагадненні ў ЗША ёсць з іншымі краінамі NATO, дадае руская служба «Бі-бі-сі».

Фінляндыя вырашыла ўступіць у НАТА пасля пачатку вайны ва Украіне ў 2022-м. У Паўночнаатлантычны альянс краіна ўвайшла 4 красавіка 2023 года. Дагэтуль Фінляндыя была афіцыйным партнёрам НАТА.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0