Фота: тэлеграм-канал «Мінскай праўды»

Фота: тэлеграм-канал «Мінскай праўды»

Выбухоўка на чыгуначных рэйках у Бранскай вобласці была ўсталяваная ў трох месцах — на цягніку было выяўлена тры месцы кантакту. Магутнасць асноўнага выбуху склала 10 кг у тратылавым эквіваленце. Два іншыя былі магутнасцю прыкладна па 200 грам у тратылавым эквіваленце, паведамляе Baza.

За 100 метраў ад выбуху былі знойдзеныя два недакуркі, два пачкі ад цыгарэт, пустая бляшанка з-пад піва і ўпакоўка ад супу хуткага прыгатавання «Ролтан». Таксама там ляжалі фрагмент абгарэлай электраправодкі і медныя фрагменты дратоў.

У выніку выбуху была разбурана частка рэйкаў каля 6 метраў і 4 бетонныя шпалы. Таксама на месцы ўтварылася варонка каля 2,5 метра глыбінёй і каля 1,5 метра дыяметрам. Акрамя таго, сышлі з рэек двухсекцыйны цеплавоз і 5 вагонаў (колькасць вагонаў адрозніваецца ў розных крыніцах). Цеплавоз і 4 вагоны, паводле «Базы», згарэлі. Выцекла 12 тон дызельнага паліва.

Крыніцы «Базы» сцвярджаюць, што спецслужбы вызначылі прыкметы падазраванага ў дачыненні да падрыву чыгуначнага палатна ў Бранскай вобласці і нават ужо склалі яго фотаробат. 

Фотаробат меркаванага падазраванага. Крыніца: «База»

Фотаробат меркаванага падазраванага. Крыніца: «База»

Гэта мужчына, апрануты ў чорнае, прыблізна сарака гадоў, ростам каля 170 сантыметраў. Пры ім быў чорны заплечнік, перасоўваўся падазраваны на ровары.

Чытаць таксама:

У Бранскай вобласці цягнік пусцілі пад адхон. Выглядае, што згарэў беларускі цеплавоз

Губернатары Гомельскай і Бранскай абласцей абмеркавалі здарэнне з цягніком БЧ у Бранскай вобласці. Рух на чыгунцы адноўлены

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
40
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4