Будынак інтэрната, з акна якога выпала двухгадовая дзяўчынка. Фота: kraj.by

Будынак інтэрната, з акна якога выпала двухгадовая дзяўчынка. Фота: kraj.by

У дзіцячай бальніцы Маладзечанскай ЦРБ стала лепш двухгадовай дзяўчынцы, якая ўвечары 25 красавіка выпала з акна чацвёртага паверха інтэрната на вуліцы Касманаўтаў.

Намеснік галоўнага доктара па дзяцінстве і родавай дапамозе Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы Іна Саўчык раніцай 2 мая расказала Kraj.by, што дзяўчынка праходзіць лячэнне, яе стан стабільна цяжкі з паляпшэннем.

Старэйшыя браты малой, дзевяцікласнік і чацвёртакласнік, а таксама сястра, якой шэсць гадоў, рашэннем камісіі па справах непаўналетніх Маладзечанскага райвыканкама змешчаны ў аддзяленне сацыяльнага прытулку Радашковіцкай сярэдняй школы №2.

У гэтай установе адукацыі распавялі наступнае:

— Дзеці паступілі да нас у пятніцу. З імі ўсё ў парадку. Хлопчыкі і дзяўчынка адчуваюць сябе нармальна, але вельмі хочуць дадому. Зрэшты, па доме сумуюць усе дзеці, якія трапляюць у прытулак.

Дырэктар Радашковіцкай сярэдняй школы №2 Ігар Дзятлоўскі адзначыў:

— Дзеці будуць знаходзіцца ў нас шэсць месяцаў. Гаворка пра пазбаўленне маці бацькоўскіх правоў пакуль не ідзе. На працягу гэтых паўгода з ёй будуць праводзіць пэўную працу ў рамках выканання плана мерапрыемстваў з удзелам розных службаў, у тым ліку МНС, медыцыны і адукацыі. Па выніку гэтай працы прымуць рашэнне аб магчымасці вяртання дзяцей у сям'ю.

Сястра-блізня пацярпелай дзяўчынкі пакуль таксама знаходзіцца ў дзіцячай бальніцы ў Маладзечне. Сёстрам у чэрвені спаўняецца тры гады. У аддзяленне сацыяльнага прытулку ў Радашковічах дзяцей прымаюць менавіта з трох гадоў. Па словах Ігара Дзятлоўскага, іх установа адукацыі гатова прыняць сясцёр, калі ім будзе тры гады.

Чытаць таксама:

Жыхара Магілёўскага раёна зацягнула ў мотакультыватар

У Мінску хлопчык захрас пад канструкцыяй для захоўвання ровараў

Фельчарка трапіла пад машыну, аказваючы дапамогу на дарозе

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
10
Абуральна
0