Паранены ўкраінскі вайсковец. Фота: Libkos / AP
«Нягледзячы на беспрэцэдэнтную вайсковую дапамогу з боку заходніх краін, праціўнік нясе значныя страты. Толькі за мінулы месяц яны страцілі больш за 15 тысяч чалавек», — цытуе словы міністра абароны Расіі «Інтэрфакс» на селектарнай нарадзе ў аўторак.
Міністр абароны РФ таксама паведаміў, што расійскія вайскоўцы падчас уварвання ва Украіну знішчылі «восем самалётаў, 277 беспілотных лятальных апаратаў, 430 танкаў і іншых баявых браніраваных машын, 18 баявых машын рэактыўных сістэм залпавага агню, 225 гармат палявой артылерыі і мінамётаў» Узброеных сіл Украіны.
«Працягваем ліквідаваць узбраенне, якое пастаўляецца для патрэб украінскіх Узброеных сіл Захадам», — сказаў Шайгу.
Сама Расія называла апошні раз свае афіцыйныя лічбы ў верасні мінулага года. Тады Шайгу назваў лічбу ў 5937 расійскіх вайскоўцаў, што відавочна было заніжана.
Чытайце таксама:
Расія застаецца без спецназа. Агульныя страты набліжаюцца да 50 тысяч забітымі
ЗША: Са снежня на вайне ва Украіне загінулі 20 тысяч расіянаў, многія з іх — у Бахмуце





