Разбураны дом у Суземцы Бранскай вобласці. Фота: avbogomaz / Telegram
Паводле Mash, 46-гадовы Сяргей Мяркулаў загінуў падчас абстрэлу пасёлка Суземка ў Бранскай вобласці. Меркавана, абстрэл вялі УСУ, хоць яны гэты факт не пацвярджаюць.
Згодна з інфармацыяй канала, Мяркулаў вярнуўся дадому літаральна за тыдзень да смерці — 24 красавіка пасля паўгода службы ў складзе ПВК ва Украіне.
Паводле расійскага боку, 30 красавіка Узброеныя сілы Украіны нанеслі па пасёлку два ракетныя і шэсць артылерыйскіх удараў. Адзін з іх трапіў у прыватны дом, дзе чатыры чалавекі, у тым ліку экс-баец «Вагнера», загінулі. Па даных канала, іх целы знайшлі ў двары каля лазні.
Пасёлак Суземка знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Украінай, там змяшчаецца найбліжэйшая да мяжы станцыя Расійскай чыгункі.
Абстрэлам былі пашкоджаныя рэйкі і абароннае прадпрыемства.





