Фота: ukrinform.ua
Паводле ФСБ, сярод цэляў дыверсантаў былі кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў, спікер парламента Уладзімір Канстанцінаў, мэр Ялты Яніна Паўленка, транспартная інфраструктура паўвострава.
У якасці непасрэднага арганізатара тэрактаў названы намеснік начальніка Офіса Зяленскага Раман Машавец.
Па справе аб падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме затрыманыя члены ўкраінскай агентурнай групы: грамадзяне Расіі і Украіны Віктар Падвальны, Аляксандр Літвіненка, Сяргей Крывашэін, Канстанцін Яўмененка, Ігар Зорын і Сяргей Вайнароўскі, паведамляе ФСБ.
Таксама затрыманы грамадзянін Украіны і Балгарыі Петранаў, які мае дачыненне да дастаўкі сродкаў паражэння ў Расію.
У затрыманых, паводле ФСБ, выяўлена пяць гатовых да выкарыстання бомбаў, электрадэтанатары, радыёкіраваныя механізмы, трэкеры для сачэння.
Акрамя таго, выкрыты арганізаваны ўкраінскімі спецслужбамі канал кантрабандных паставак выбуховых рэчываў з Балгарыі, які праходзіў праз Турцыю і Грузію. Бомбы «камуфлявалі» пад электрапліты, сцвярджае ФСБ.





