У 58-гадовага мужчыны адбыўся канфлікт з незнаёмым чалавекам, які выгульваў сабаку і не прыбраў за ім — сабака справіў патрэбу на газоне.

Мужчына дастаў з кішэні нож, ударыў ім гаспадара жывёлы ў грудзі і сышоў.

Параненага мужчыну заўважылі суседзі і выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, пацярпелы памёр у бальніцы.

— Абвінавачаны даглядаў хворую маці ў якасці сацыяльнага работніка, судзімасці не меў, — пракаментавала намесніца начальніка аддзела пракуратуры горада Мінска ў наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастаноў у крымінальных справах Людміла Іваненка. — Падчас судовага пасяджэння віну ў інкрымінаваным яму злачынстве ён адмаўляў, настойваў, што забіў пацярпелага пры перавышэнні межаў неабходнай абароны, у зробленым раскаяўся.

Суд прызнаў яго вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве) і на падставе ч. 1 арт. 139 КК асудзіў на 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу.

Чытайце таксама:

Студэнт са Шры-Ланкі памёр у інтэрнаце ў Гродне

Двухгадовай дзяўчынцы, якая ўпала ў Маладзечне з чацвёртага паверха, стала лепей. Яе двух братоў і сястру забралі ў прытулак

У Міханавічах пад Мінскам чалавек загінуў пад коламі цягніка

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
9
Сумна
6
Абуральна
4