Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: bundespolizei.de

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: bundespolizei.de

У панядзелак 1 мая каля 14:00 вартавыя парадку падверглі кантролю групу з сямі чалавек на мосце ў Франкфурце-на-Одэры. Імі аказаліся шэсць сірыйцаў і адзін самаліец ва ўзросце ад 19 да 51 года, у якіх не было дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць знаходжання ў краіне.

Група да гэтага была высаджана на польскім баку двума мужчынамі. Аператыўнікам удалося арыштаваць у Слубіцы аднаго з іх — нашага суайчынніка. Другому чалавеку ўдалося ўцячы.

У дачыненні да сірыйцаў і самалійца распачалі справу аб незаконным уездзе і знаходжанні на тэрыторыі Нямеччыны. Мігранты падалі прашэнні аб прадстаўленні ім прытулку, таму іх накіравалі ў першасны пункт прыёму бежанцаў у зямлі Брандэнбург.

У дачыненні да затрыманага кіроўцы пачалі расследаванне па падазрэнні ў незаконным увозе замежнікаў. Далейшую працу па справе ўзяла на сябе польская памежная служба.

Чытайце таксама:

Беларус і ўкраінка загінулі ў аўтакатастрофе ў Польшчы, едучы са спаткання

У Аўстрыі беларус на фуры ўрэзаўся ў легкавік, за рулём якога быў 87-гадовы мясцовы жыхар

У Дзюсельдорфе беларус параніў жонку нажом. Яго лавілі 10 паліцэйскіх машын

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3