Скрыншот відэа атакі беспілотніка на Крэмль

Скрыншот відэа атакі беспілотніка на Крэмль

Уначы з 2 на 3 мая Крэмль быў атакаваны невядомымі беспілотнікамі, якія ўзарваліся пры падлёце да купала Сенацкага палаца (акурат у палацы знаходзіцца працоўны кабінет Пуціна).

Гэта выклікала масавае абурэнне, гнеў і страх з боку расійскіх дзяржструктур і праўладных медыярэсурсаў, якія ахрысцілі гэта тэрактам і спробай замаху на Пуціна (які ў той момант, па іх словах, там не знаходзіўся). У той жа момант гучалі і падазрэнні наконт таго, а ці не быў гэты напад пастаноўкай, бо занадта шмат яшчэ застаецца незразумелым.

Расійская прапаганда: «Можа, зараз усё пачнецца па-сапраўднаму?»

Беларуская прапаганда: «Гэта ўжо чырвоная лінія ці яшчэ не?»

Лукашэнкаўскія прапагандысты і рэсурсы збольшага перапошчваюць расійскіх калег. Але некаторыя вырашылі выказацца самі і паздзекавацца з Крамля і яго чырвоных ліній.

Пра што нам гэта ўсё гаворыць?

Пакуль застаецца незразумелым, хто стаіць за атакай на Крэмль і ці не было гэта проста інсцэніроўкай. Аднак ужо можна сказаць дакладна, што, незалежна ад першапачатковых мэт нападу, гэта стала чарговым і вельмі балючым ударам па іміджы Расіі, якая прэтэндуе на ролю адной з ваенных звышдзяржаў.

Яшчэ лютаўская дыверсія на беларускім аэрадроме ў Мачулішчах наглядна паказала, што Расія не здольная ў належнай ступені абараняць свае стратэгічныя аб'екты дзе б там ні было (ні ў Беларусі, ні ва Украіне, ні нават у Маскве).

Начныя выбухі ў Крамлі асаблівыя тым, што адбываюцца адначасова са шматлікімі ўварваннямі ўкраінскіх беспілотнікаў у расійскую паветраную прастору разам з дыверсіямі на расійскіх аб'ектах на акупаванай украінскай тэрыторыі і ў самой Расіі. Падчас адной з такіх дыверсій быў нядаўна падарваны ўчастак расійскай чыгункі разам з беларускім чыгуначным саставам.

Гэта ж з'яўляецца чарговым сігналам і для рэжыму Лукашэнкі, які асцерагаецца помсты з боку Украіны за вайну і адначасова просіць для сябе гарантый бяспекі з боку Расіі — краіны, якая не можа забяспечыць абарону сваіх уласных стратэгічных аб'ектаў.

Чытайце таксама:

Беларускія памежнікі палявалі на беспілотнік і ледзь самі сябе не перастралялі ВІДЭА

«Усё значна горш». Расійскія Z-каналы ў ярасці ад відэа з дронам у Мачулішчах

«13:00 узяцце Кіева. 18:00 канцэрт Газманава». Стэнаграма і храналогія таго, што беларускія прапагандысты ў экстазе пісалі 24—25 лютага 2022 года

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
46
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?