У адзін з кастрычніцкіх дзён 2022 года два сябры сустрэліся з кампаніяй ля водаканала, што ў раёне вуліц Сядых і Карбышава. Там быў незнаёмы ім раней доўгавалосы юнак. З дыялогу хлопцаў таварышы зразумелі, што новы знаёмы нібыта згубіў парагенератар, таму вырашылі яго правучыць.

Доўгавалосага хлопца, якому на той момант было ўсяго 13 гадоў, паставілі на калені і запатрабавалі выбачэнняў. Адзін з сяброў дастаў складаны нож і стаў пагражаць яму адрэзаць валасы, а пасля разбіў пляшку, якая ляжала на асфальце, і «ружачкай» замахнуўся ў бок спалоханага школьніка.

Крыўдзіцелі абмяркоўвалі, як можна яго правучыць. У выніку вырашылі, што падлетак павінен зайсці ў вопратцы ў халодную ваду і акунуць у яе галаву. Сябрукі ўзялі яго пад рукі і павялі да вадаёма. Там юнак пад пагрозамі зняў красоўкі і, як таго патрабавалі зламыснікі, зайшоў у ваду і намачыў валасы.

Жанчыны, якія праходзілі міма, зрабілі кампаніі заўвагу — таварышы спалохаліся і кінуліся наўцёкі, а школьнік у мокрай вопратцы паспяшаўся дадому. Па дарозе хлопец патэлефанаваў бацьку і распавёў пра здарэнне. Пасля бацькі звярнуліся ў міліцыю.

Суд прызначыў маладзёнам пакаранне за асабліва злоснае хуліганства ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады кожнаму. Але была прымененая адтэрміноўка на два гады.

Чытаць таксама:

У Маладзечне машына аховы МУС трапіла ў жортскае ДТЗ

Мінчук забіў чалавека, які не прыбраў за сваім сабакам

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
8