Яўген Бэдэнічук нарадзіўся ў вёсцы Ляхі Гайнаўскага павета. Заняткі спортам і лёгкай атлетыкай ён пачаў у школе ў Гайнаўцы, а пасля выступаў за розныя беластоцкія клубы.

Спецыялізацыяй Бэдэнічука быў трайны скачок, а росквіт яго кар'еры прыпаў на канец 1980-х і пачатак 1990-х гадоў. Ён быў двухразовым чэмпіёнам Польшчы (па аднаму разе на стадыёне і ў зале), таксама пяць разоў заваёўваў іншыя ўзнагароды. 

У 1990 годзе Бэдэнічук браў удзел у чэмпіянаце Еўропы ў Спліце, дзе выйшаў у фінал, у 1991-м удзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Токіа. А на Алімпійскіх гульнях у Барселоне ў 1992 годзе ён паказаў высокi вынік 16,92 у кваліфікацыйных спробах і з пятым вынікам выйшаў у фінал, дзе, праўда, заняў толькі апошняе, 12-е месца (16,23). 

У 1991 годзе ён таксама з вынікам 16,82 м стаў уладальнікам Кубка Еўропы (16,82 м). А асабісты рэкорд Бэдэнічука — 17,08 м — на гэты момант чацвёрты вынік у гісторыі польскага трайнога скачку.

Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры Яўген Бэдэнічук быў выхавацелем моладзі, працаваў настаўнікам фізкультуры ў школах Бельска-Падляшскага. Адным з месцаў яго працы быў II агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання.

Яўгену Бэдэнічуку было 62 гады.

Чытайце таксама:

У палітвязня Андрэя Дзмітрыева памерла маці

Памерла паэтка Наталля Татур

Памерла Марыя Дзямковіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
20
Абуральна
0