Мінінфарм вынес папярэджанне заснавальніку тэлеканала Europa Plus TV
Міністэрства інфармацыі сёння вынесла пісьмовае папярэджанне таварыству з абмежаванай адказнасцю «ЕўраПлюсТБ». Гэта ТАА — заснавальнік тэлеканала Europa Plus TV.
Інфармацыю пра вынесенае папярэджанне апублікавалі ў канале Мінінфарма, але чым канкрэтна правінілася тэлепраграма — не паведамляецца.
Адзначаецца толькі, што папярэджанне вынесенае «за парушэнне нацыянальнага закона аб СМІ».
Чытайце таксама:
Яшчэ адзін тэлеканал адключаюць у Беларусі
Мінінфарм вынес папярэджанне А1 за прапанову глядзець апальны спартыўны канал
Мінінфарм спыніць у Беларусі трансляцыю двух спартыўных тэлеканалаў. Верагодна, за антываенную пазіцыю
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ