Фота: Ercin Erturk / Anadolu Agency

Фота: Ercin Erturk / Anadolu Agency

На відэа, якое патрапіла ў сацсеткі, бачна, як украінскі дэпутат Аляксандр Марыкоўскі адбівае дзяржаўны сцяг Украіны ў расійскага дэпутата Валерыя Ставіцкага. Ставіцкі паспрабаваў вырваць сцяг з рук Марыкоўскага і кінуўся на ўцёкі, але Марыкоўскі яго дагнаў.

 

Як паведаміла турэцкае агенцтва Аnadolu, гэтая бойка стала толькі прэлюдыяй да іншай, больш масавай.

Перад гэтым падчас выступу дэпутата Дзярждумы Вольгі Цімафеевай на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (ПАЧЭС) члены ўкраінскай дэлегацыі паспрабавалі разгарнуць у яе за спінай свае сцягі і пачалі скандаваць антырасійскія лозунгі. Бойка пачалася пасля таго, як расіяне паспрабавалі перашкодзіць украінцам.

Чытайце таксама:

Украіна ўвяла слова «рашызм» у заканадаўства

Зяленскі ў Гаазе: Мы ўсе хочам бачыць тут іншага Уладзімір

У Германіі анансавалі візіт Зяленскага. Зараз ён можа сарвацца

Клас
43
Панылы сорам
8
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3