Аднойчы вечарам у аквапарку на праспекце Пераможцаў спрацавала трывожная кнопка — туды накіраваўся экіпаж Дэпартамента аховы МУС. Супрацоўнік службы бяспекі растлумачыў міліцыянтам, што п'яны наведвальнік зладзіў бойку з ратавальнікам.

На месцы здарэння міліцыянты ўбачылі акрываўленага маладога мужчыну, які ляжаў на плітцы. Яго трымалі, каб аказаць першую медыцынскую дапамогу. Аднак ён паводзіў сябе неадэкватна, нецэнзурна лаяўся.

Раптам адзін з міліцыянтаў адчуў удар па ахоўным шлеме, павярнуўся і ўбачыў п'янага чалавека ў плаўках, які стаў хапаць яго за форму, адарваў капюшон. Міліцыянт з напарнікам спрабаваў яго затрымаць, але дэбашыр працягваў актыўна супраціўляцца, наносячы нагамі ўдары па саперніках.

Мужчыну даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Затым распачалі крымінальную справу. Віну ён прызнаў цалкам, у зробленым раскаяўся, перад пацярпелымі выбачыўся.

Вядома, што раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Адбыўся суд. У выніку яму далі паўтара года калоніі ўзмоцненага рэжыму (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучанае з прымяненнем гвалту і пагрозай яго прымянення — ч. 2 арт. 363 КК).

Клас
8
Панылы сорам
8
Ха-ха
26
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4