Фота: AP

Фота: AP

Упартасць ПВК «Вагнер» у Бахмуце несумяшчальная з агульным запаволеннем тэмпаў расійскіх наступальных аперацый у іншых частках Украіны. Калі не лічыць абмежаваных лакальных нападаў у раёне Крамянной і пад Данецкам, расійскія сілы практычна спынілі наступальныя аперацыі на ўсім тэатры ваенных дзеянняў, што, магчыма, азначае пераход да абароны, гаворыцца ў дакладзе інстытута.

Для расійскага камандавання было б апраўданым рашэннем эканоміць і назапашваць боепрыпасы і іншыя расходныя матэрыялы, каб падрыхтавацца да ўкраінскага наступу, і адчайныя заявы Прыгожына ўказваюць на тое, што Мінабароны Расіі, імаверна, так і робіць, лічаць аўтары даклада.

Пакуль незразумела, ці сапраўды Прыгожын мае намер пакінуць Бахмут 10 мая, ці ён зрабіў гэтую заяву ў апошняй спробе заручыцца падтрымкай расійскага Генштаба. Калі вагнераўцы ўсё ж такі сыдуць, ім спатрэбіцца дапамога Мінабароны для прыкрыцця і палягчэння адступлення. Акрамя таго, расійскім вайскоўцам не хапае рэзерваў для замяшчэння пазіцый, якія ПВК «Вагнер» можа пакінуць у Бахмуце.

Вялізныя страты, панесеныя ПВК «Вагнер» у Бахмуце дзеля тактычных поспехаў, а таксама пераход расійскіх Узброеных сіл да больш асцярожных дзеянняў, па ўсёй бачнасці, адкрываюць украінскім войскам магчымасці для паспяховых контратак на розных участках фронту. Некаторыя з гэтых магчымасцяў яны ўжо выкарыстоўваюць, хоць ISW не лічыць іх абавязковай часткай чаканага агульнага наступу УСУ.

Чытайце таксама:

Расія эвакуюе прыфрантавыя Энергадар, Такмак і Палогі

СМІ паказалі наступствы пажараў на расійскіх нафтабазах у Тамані і Севастопалі

Прыгожын заявіў, што выведзе вагнераўцаў з Бахмута. Што думаюць на гэты конт УСУ

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2