«Віншую ўкраінскі народ з гістарычнай падзеяй! Так, мы збілі «Кінжал», які «не мае аналагаў»! Адбылося гэта падчас начной атакі 4 мая ў небе Кіеўшчыны. Ракету Х-47 запусціў МіГ-31К з тэрыторыі Расіі», — сказаў ён.

Камандуючы падкрэсліў, што не трэба загадзя распаўсюджваць інфармацыю, якой можа скарыстацца вораг.

«І яшчэ адно, не трэба, як кажуць ва Украіне, бегчы наперадзе бацькі ў пекла… Мы абавязкова паведамім, што, дзе, чым і калі збілі! Усяму свой час», — дадаў Аляшчук.

Нагадаем, учора партал Defence Express са спасылкай на Кіеўскую гарадскую ваенную адміністрацыю паведаміў аб збіцці «Кінжала», пасля чаго ў Паветраных сілах Украіны адмовіліся каментаваць гэта, заклікаўшы звяртацца да выдання і КГВА па інфармацыю.

Чытайце таксама:

СМІ паведамілі, што УСУ ўпершыню збілі «Кінжал», аднак украінская армія не пацвердзіла

Клас
45
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5