У Першаўральску падчас правядзення акцыі «Несмяротны полк» у школе №15 трое дзяцей страцілі прытомнасць. Адзін з іх шпіталізаваны з рознымі траўмамі, паведамляе tagilcity.ru.
Па словах мамы хлопчыка, дзяцей сабралі ў холе, каб зняць відэа. На вуліцы стаяла спякота, а ў памяшканні было вельмі душна з-за зачыненых вокнаў. Акрамя таго, чацвёртакласнікі былі галодныя.
Жанчына патлумачыла, што сын упаў на бетонную падлогу, аднак у школе не сталі выклікаць хуткую дапамогу. Яна прасіла аб гэтым, бо самой ёй дабірацца да навучальнай установы доўга, каля гадзіны. У выніку хлопчыка забраў тата і адвёз яго ў бальніцу.
Медыкі дыягнаставалі ў яго страсенне мозгу. Таксама пацярпеламу давялося зашываць твар праз траўмы, ён выбіў зуб і пракусіў язык. Пасля агляду дзіця было шпіталізавана на абследаванне.






гэта тое што 4 мілліёна "дзядоў" здаліся ў палон ў 1941, а калабарантаў ў 1941 было ў разы больш чым партызанаў, таму што камуністы ўсіх дасталі