Сяргей Краснабарод. Фота: Onliner

Сяргей Краснабарод. Фота: Onliner

Учора ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля ўсіх чатырох затрыманых судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справы разглядалі суддзі Сяргей Сакалоўскі, Віктар Казачок, Сяргей Кармановіч, Алеся Осіпава.

Праваабаронцам вядомы толькі вырак суда Сяргею Краснабароду — 15 сутак арышту за падпіску на «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. Ён знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ. Лёс іншых затрыманых пакуль невядомы.

Профілі супрацоўнікаў ужо выдаленыя з сайта дзяржаўнага радыё.

Выданне «Флагшток» звяртае ўвагу, што сярод затрыманых журналістка Жанна Мініна. Яна неаднойчы бралася за прапагандысцкія матэрыялы, у якіх змагалася з незалежнымі СМІ і называла рэзанансныя навіны фэйкамі. 

Яшчэ ў пачатку 2022 года жанчына працавала на малабюджэтным канале Гомельскага гарвыканкама. Але ў тым жа годзе пайшла на павышэнне — яна стала вядоўцай на рэгіянальным гомельскім канале «Беларусь 4».

Што тычыцца іншых затрыманых, то яны не былі заўважаныя ў прапагандысцкай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
16