Пакет дапамогі Тайваню будзе прадугледжваць адпраўку наяўных запасаў амерыканскай зброі і дапаможнага абсталявання ў рамках так званага прэзідэнцкага паўнамоцтва на скарачэнне ўзбраенняў (Presidential Drawdown Authority), паведамляе Reuters.
Гэта дазволіць ЗША абысці часта працяглы працэс заключэння кантрактаў і вытворчасці ўзбраенняў, які прывёў да затрымак у пастаўках Тайваню зброі ўжо на суму 19 мільярдаў даляраў.
У бюджэце на 2023 год Кангрэс ЗША ўпаўнаважыў Байдэна выкарыстоўваць узбраенне коштам да 1 мільярда даляраў з амерыканскіх складоў для дапамогі Тайваню. Пакет на 500 мільёнаў даляраў стане першым выкарыстаннем гэтых сродкаў.
У той жа час Кангрэс ЗША не прадугледзеў фінансаванне на замену зброі, якую будуць перадаваць Тайваню, таму Пентагону давядзецца шукаць гэтыя грошы пазней.
Чытайце таксама:
Кітай стварае зброю, скіраваную на перахоп кантролю над спадарожнікамі — FT
Тайвань амаль цалкам безабаронны перад паветраным нападам Кітая — злівы
«Калдуновы саюз»: Тайвань умацоўвае партнёрскія сувязі з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы





