Па даных выдання, днём 6 мая расійскія вайскоўцы скінулі з беспілотніка «выбухны прадмет» на піратэхнічную групу, якая займалася абясшкоджваннем боепрыпасаў на сартавальнай пляцоўцы.

Напярэдадні кіраўнік Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны Сяргей Крук паведамляў, што падчас абстрэлу ў Чарнабаеўцы загінула шэсць супрацоўнікаў ДСНС, а яшчэ два чалавекі, у тым ліку жанчына-фельчар, шпіталізаваны.

Паводле апошніх даных, якія прыводзяць крыніцы «Страна.ua», загінулі шэсць супрацоўнікаў ДСНС і тры работнікі памежнай службы, яшчэ тры супрацоўнікі ДСНС параненыя.

Пасёлак Чарнабаеўка быў захоплены расіянамі 27 лютага 2022 года. На працягу некалькіх месяцаў УСУ наносілі ўдары па аэрадроме і знішчалі ўзбраенне арміі РФ, што нарадзіла мемы пра Чарнабаеўку. 11 лістапада Чарнабаеўка вярнулася пад кантроль Украіны.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
45
Абуральна
21