Фота: olympics.com

Фота: olympics.com

«Мы знаходзімся ў вельмі цесным супрацоўніцтве і абмене думкамі з міжнароднымі федэрацыямі, якія на гэты момант нясуць адказнасць за правядзенне сваіх спаборніцтваў, і мы вельмі спадзяёмся, што гэтая місія затым можа быць выканана пры тых умовах, якія былі вызначаныя, што спартсмены з гэтых дзвюх краін павінны ўзяць удзел у нейтральным статусе, так што мы сапраўды можам аб'яднаць увесь свет з дапамогай некалькіх чалавек на Алімпійскіх гульнях у Парыжы», — сказаў ён.

Бах прызнаў, што існуе рызыка палітызацыі гэтага рашэння.

«Вы ведаеце заявы ўрадаў, якія хочуць вырашаць, хто з людзей можа ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, міжнародных спартыўных спаборніцтвах, а хто не, — пракаментаваў ён. — Мы павінны быць вельмі цвёрдыя ў тым, што гэтыя рашэнні павінны прымацца адказнымі спартовымі арганізацыямі».

«Я бачу, што ўрады маюць права выказваць сваю пазіцыю. Але яны таксама разумеюць, што любы від байкоту толькі пакарае іх уласных спартоўцаў і пазбавіць іх народ магчымасці ганарыцца сваімі спартоўцамі за іх алімпійскія выступы», — дадаў Бах.

Раней МАК выступаў за допуск беларусаў і расіян на спаборніцтвы пад нейтральным сцягам, але толькі ў індывідуальных відах спорту.

Чытайце таксама:

МАК выступіў за допуск беларусаў на спаборніцтвы пад нейтральным сцягам, але толькі ў індывідуальных відах спорту

Кіраўнік МАК Томас Бах — за доступ спартсменаў з Беларусі і Расіі да Алімпійскіх гульняў — 2024 у Парыжы

Украіна, Польшча і краіны Балтыі звярнуліся да МАК з заклікам не даваць палёгкі расійскім і беларускім спартсменам

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11