Як распавялі агенцтву ў пракуратуры Цэнтральнага раёна, познім вечарам малады чалавек шпацыраваў па Нямізе, выпіўшы паўлітра лікёру і 2 літры напою. Нечакана яму спатрэбілася справіць патрэбу, і ён нічога лепшага не прыдумаў, як зрабіць гэта на манумент «200 гадоў Мінскай епархіі Філарэта Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Экзарха».

Міліцыянты даставілі мужчыну ў Цэнтральнае РУУС, распачалі крымінальную справу. 

Абвінавачваны працуе інжынерам-праграмістам у адной са сталічных школ, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Яму інкрымінуюць хуліганства (ч. 1 арт. 339 КК). Па гэтым артыкуле можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.

З мужчыны ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
8