«Мы ўжо атрымалі 153 заяўкі; маем грошай на 8 з іх. А ці дапаможам астатнім — залежыць ад вас», — піша Андрэй Стрыжак і папярэджвае, што не варта карыстацца беларускімі і расійскімі карткамі.

«У Беларусі ўсё яшчэ велізарная колькасць палітычных зняволеных і былых палітвязняў, у многіх з якіх ёсць дзеці. Ці варта казаць, што сродкаў, якія можа здабыць адзін з бацькоў, а часам і толькі бабулі ці дзядулі, ледзь хапае на пакрыццё бытавых выдаткаў.

Мы хочам падарыць дзецям, якія і так перажываюць велізарны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы:

— экскурсіі, паездкі, падарожжа, летнія дзіцячыя лагеры;

— адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванню і інш.;

— спартыўныя секцыі: басейн, тэніс, футбол;

— рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, гульні, самакат, ровар, ролікі, пэндзлі, ватман.

На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 100 еўра», — кажуць арганізатары збора.

Нагадаем, што ў канцы 2022 года «Байсол» абвяшчаў збор на калядна-навагоднія падарункі дзецям палітвязняў, і праект быў паспяхова выкананы.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1