Варонка на месцы падзення ракеты ў Польшчы. Фота: польскія СМІ

Варонка на месцы падзення ракеты ў Польшчы. Фота: польскія СМІ

Інстытут ВПС робіць экспертнае заключэнне адносна знойдзеных абломкаў ракеты для пракуратуры Польшчы. Справа атрымала агалоску ў канцы красавіка, калі рэшткі шматметровай ракеты знайшоў у лесе выпадковы сведка.

Згодна з высновамі, крылатая ракета Х-55, хутчэй за ўсё, трапіла ў Польшчу праз усходнюю мяжу.

Гэта выключае версію, якая з'явілася неўзабаве пасля знаходкі абломкаў, пра тое, што пад Быдгашчам знайшлі ракету, выпушчаную з польскага палігона, напрыклад, падчас вучэнняў або выпрабаванняў сістэм супрацьпаветранай абароны. Польская армія не мае такіх ракет на ўзбраенні.

Калі выснова афіцыйна пацвердзіцца, гэта будзе азначаць, што ракета была выпушчаная з расійскага самалёта.

У сярэдзіне снежня мінулага года расіяне здзейснілі масіраваны абстрэл украінскай тэрыторыі. Сярод іншага яны выкарыстоўвалі для атакі самалёты, якія базуюцца ў Беларусі.

З-за з'яўлення тактычнага бамбардзіроўшчыка Су-34 паблізу паветранай прасторы NATO былі паднятыя ў паветра баявыя самалёты альянсу. Падчас гэтых аперацый на радарах польскіх службаў з'явіўся аб'ект, які заляцеў на тэрыторыю Польшчы з тэрыторыі Беларусі.

Польскія службы адсочвалі аб'ект, але страцілі яго з-пад увагі паблізу Быдгашча. Гэта адбылося прыкладна за два кіламетры ад таго месца, дзе пазней былі выяўленыя рэшткі ракеты.

Крыніцы, апытаныя журналістамі, сцвярджаюць, што пошукі праводзіліся неўзабаве пасля снежаньскага інцыдэнту, але былі прыпыненыя пасля няўдалых спроб, у тым ліку з-за складаных умоў надвор'я. У той час праз Польшчу праходзіў фронт з магутнымі завеямі.

Польскія ўлады пакуль афіцыйна пацвердзілі толькі факт знаходкі «вайскова-паветранага аб'екта», дадатковых каментароў ад польскіх чыноўнікаў не было.

Чытайце таксама:

Расійская ракета, якую знайшлі пад Быдгашчам, прыляцела з боку Беларусі? «Беларускі Гаюн» сумняваецца

У Польшчы знайшлі рэшткі «паветранага вайсковага аб'екта»

Знойдзеная ў лесе ў Польшчы ракета, напэўна, была польскай

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2