Фота: Мытны камітэт
«У сувязі з правядзеннем Астравецкім РЭС рамонтных работ 11 мая з 10:00 да 14:00 у пункце пропуску «Катлоўка» будзе адсутнічаць электразабеспячэнне», — паведамляе Мытны камітэт.
У названы перыяд магчыма павелічэнне часу афармлення машын, што едуць праз гэты пункт пропуску.
У Мытным камітэце просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту руху праз беларуска-літоўскую мяжу.





