Здымак ілюстрацыйны. Фота: facebook.com/kariuomene
У вучэннях удзельнічаюць каля 3500 салдат і 600 адзінак вайсковай тэхнікі з Літвы, Бельгіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Харватыі, Польшчы, Люксембурга, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі і Германіі.
Штогод вучэнні арганізуе пяхотная брыгада літоўскага войска «Іль Вольф». Іх мэта — ацаніць боегатоўнасць падраздзяленняў гэтай брыгады і сінхранізаваць стандартныя аператыўныя працэдуры.
«Цягам вучэнняў баявая група перадавых сіл НАТА, дыслакаваная ў Літве, і пяхотны батальён літоўскага войска «Вайдотас» будуць вучыцца правільнаму вядзенню наступальных і абарончых аперацый метадам «сіла супраць сілы», — адзначылі ў Міністэрстве абароны Літвы.
Чытайце таксама:
Расія дэнансуе Дамову аб звычайных узброеных сілах у Еўропе
Два амерыканскія эксперты прапанавалі свой мірны план для Украіны. Некаторыя яго пункты шакуюць





